Вучэбны праект "Беларускае кінамастацтва"

Материал из Letopisi.Ru — «Время вернуться домой»
Перейти к: навигация, поиск


Содержание

Пра праект

Файл:БЕЛФІЛЬМ.jpg

Анатацыя

Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» з'яўляецца адной з вядучых студый ва Усходняй Еўропе са скончаным цыклам вытворчасці. На плошчы 12 гектараў размешчаны комплекс цэхаў і службаў, з сучасным абсталяваннем, гэта дазваляе весці кінавытворчасць на высокім тэхнічным і прафесійным узроўнях. У трох здымачных павільёнах плошчай 2000 м2 будуюцца дэкарацыі для ігравых фільмаў усіх жанраў. За 40 км ад горада Мінска на 90 гектарах знаходзіцца натурная пляцоўка кінастудыі, выдатная прырода, якая становіцца цудоўным фонам для рэалізацыі практычна любых рэжысёрскіх задум. На гэтай тэрыторыі прадстаўлены разнастайны ландшафт, які ўключае ў сябе іглічны, ліставы і змешаны лес, два возера, лугі, палі. Прырода пляцоўкі натурных здымак дазваляе здымаць фільмы на разнастайную тэматыку, а таксама кліпы і рэкламныя ролікі. Мэтай вучэбнага праекта з’яўляецца фарміраванне ведаў па гісторыі ўзнікнення і функцыянавання беларускага кінамастацтва.

Уступная прэзентацыя

Буклет для бацькоў

Візітная картка вучэбнага праекта

Аўтары праекта

Бадзяла Алена Іванаўна і Пасюціна Анастасія Сяргееўна - настаўнікі беларускай мовы і літаратуры УА "Сярэдняя школа №34" г. Віцебска

Тэрмін правядзення

4 урокі

Інфармацыя для ўдзельнікаў праекта

Для ўдзелу ў праекце запрашаюцца вучні 11 класаў СШ №34 г. Віцебска.

Колькасць удзельнікаў кожнай каманды пяць чалавек. Кожны ўдзельнік павінен зарэгістравацца ў Форме для рэгістрацыі ўдзельнікаў праекта

Пытанні, якія накіроўваюць праект

Асноўнае пытанне

Якую ролю адыгрывае беларускі кінматограф у беларускай культуры?

Праблемнае пытанне

Што сабой уяўлялі першыя фільмы? Якія акцёры сталі самымі папулярнымі?

Вычэбныя пытанні

Што спрыяла ўзнікненню беларускага кінамастацтва?

Хто стаяў у вытокаў Беларусьфільма?

Як працаваў Беларусьфільм у гады Вялікай Айчыннай вайны?

Якія знакамітыя акцёры працавалі на Беларусьфільме ў 20 стагоддзі?


Заданні для каманд

Размеркаваўшыся па групах, удзельнікі могуць азнаёміцца з заданнямі для кожнай каманды, перайшоўшы па ссылцы Заданні для каманд

Працы ўдзельнікаў

Каманда 11 А класа

Каманда 11 Б класа

Каманда 11 В класа

Удзельнікі ўсіх трох каманд займаліся распрацоўкай сайта вучэбнага праекта.

Пераход на сайт

Падвядзенне вынікаў праекта

Паважаныя ўдзельнікі! Былі падведзены вынікі вучэбнага праекта. Вылучаны пераможцы і прызёры. Усім вялікі дзякуй за вашу актыўнасць і працу!

Крытэрыі выніковага ацэньвання

Выніковае ацэньванне

Рэзультаты выніковага ацэньвання

Персональные инструменты
Инструменты